У конкурснай праграме Рэспубліканскага фестывалю «Пеўчае поле» прымуць удзел 26 вакальна-харавых калектываў

360

19 — 20 чэрвеня  ў Мядзеле адбудзецца Рэспубліканскі фестываль харавога мастацтва «Пеўчае поле».

У конкурснай праграме фестывалю прымуць удзел 26 вакальна-харавых калектываў з усіх абласцей Беларусі.

У конкурснай праграме Рэспубліканскага фестывалю «Пеўчае поле» прымуць удзел 26 вакальна-харавых калектываўУ конкурснай праграме Рэспубліканскага фестывалю «Пеўчае поле» прымуць удзел 26 вакальна-харавых калектываў

Традыцыйна фестывальная афіша прадугледжвае конкурсныя
выступленні калектываў, якія пачнуцца ў суботу, 19 чэрвеня, з 11.30
у Мядзельскім раённым цэнтры культуры (вул. Шаранговіча,6).

Там сваё выканальніцкае майстэрства будуць дэманстраваць хары і ансамблі з
народнай манерай выканання. Пасля гэтага, а 16 гадзіне, гледачы і журы
перамесцяцца ў Касцёл Маці Божай Шкаплернай (вул. Міра,6/1), дзе
адбудуцца конкурсныя выступленні калектываў з акадэмічнай манерай

Урачыстае адкрыццё фестывалю адбудзецца ўвечары, у 21.00, у
амфітэатры на беразе возера Мястра з удзелам артыстаў беларускай
эстрады – арт-груп «Беларусы» і «Багач», вокальнай групы «СТАТУС»,
ансамбля казачай песні «Бацька Атаман» і Аляксандра Саванца.

Нядзеля, 20 чэрвеня, пачнецца з «круглага стала» (12.00) з удзелам
арганізацыйнага камітэта, журы і кіраўнікоў вакальна-харавых
калектываў, дзе будуць агучаны пытанні далейшага развіцця вакальна-
харавога мастацтва ў рэспубліцы, кіраўнікі пачуюць карысныя парады
ад прафесійнага журы, якое узначаляць мастацкі кіраўнік і дырыжор
Дзяржаўнага камернага хору, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
Наталля Міхайлава і прафесар кафедры беларускай народна-песеннай
творчасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў,
дацэнт Уладзімір Зяневіч.

Па добрай шматгадовай традыцыі нязменным і жаданым госцем
«Пеўчага поля» з’яўляеца Нацыянальны акадэмічны народны хор імя
Г.І.Цітовіча, чыё канцэртнае выступленне адбудзецца ў 14 гадзін.
І, нарэшце, у 15 пачнецца ўзнагароджванне пераможцаў,
выступленні лаўрэатаў конкурсу, зводнага хору і закрыццё фестывалю.

У конкурснай праграме Рэспубліканскага фестывалю «Пеўчае поле» прымуць удзел 26 вакальна-харавых калектываў У конкурснай праграме Рэспубліканскага фестывалю «Пеўчае поле» прымуць удзел 26 вакальна-харавых калектываўУ конкурснай праграме Рэспубліканскага фестывалю «Пеўчае поле» прымуць удзел 26 вакальна-харавых калектываў