У госці да кніжак. Выхаванцы дзіцячага сада №2 Мядзела завіталі пазнаёміцца, дзе «жывуць» кніжкі і часопісы

117

У сектары па абслугоўванні дзіцячага чытача цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Танка пабывалі выхаванцы дзвюх сярэдніх груп дзіцячага сада №2 Мядзела.

У госці да кніжак. Выхаванцы дзіцячага сада №2 Мядзела завіталі пазнаёміцца, дзе «жывуць» кніжкі і часопісыУ госці да кніжак. Выхаванцы дзіцячага сада №2 Мядзела завіталі пазнаёміцца, дзе «жывуць» кніжкі і часопісы

Прыйшлі сюды разам са сваімі выхавальнікамі Святланай Марач і Кацярынай Валюк.

— Завіталі з азнаямленчай мэтай: пазнаёміцца, што такое бібліятэка, паглядзець, дзе «жывуць» кніжкі: дзецям трэба паказаць, каб ведалі, куды ісці, — расказала Святлана Марач. — І разам з тым яшчэ выхоўваем патрыятызм у хлопчыкаў і дзяўчынак: каб яны ведалі і ганарыліся сваёй краінай, яе героямі.

Бібліятэкар Наталля Дзевятоўская правяла для дзяцей экскурсію, расказала пра правілы паводзін, паказала, дзе размяшчаюцца кніжкі, пазнаёміла з лялечным тэатрам.

У госці да кніжак. Выхаванцы дзіцячага сада №2 Мядзела завіталі пазнаёміцца, дзе «жывуць» кніжкі і часопісы У госці да кніжак. Выхаванцы дзіцячага сада №2 Мядзела завіталі пазнаёміцца, дзе «жывуць» кніжкі і часопісы

Асабліва зацікавілі юных наведвальнікаў маляўнічыя дзіцячыя часопісы.

— Калі ласка, паглядзіце: дыназаўр у часопісе! — звярталі ўвагу адзін аднаго і дарослых.

— Убачыла тут многа-многа кніжак — больш, чым у нас у групе, — дзеліцца Стэфанія Кадушкевіч. — Мая сястра Сафія сюды прыходзіць. І я, калі падрасту, буду прыходзіць.

У госці да кніжак. Выхаванцы дзіцячага сада №2 Мядзела завіталі пазнаёміцца, дзе «жывуць» кніжкі і часопісы

У госці да кніжак. Выхаванцы дзіцячага сада №2 Мядзела завіталі пазнаёміцца, дзе «жывуць» кніжкі і часопісы У госці да кніжак. Выхаванцы дзіцячага сада №2 Мядзела завіталі пазнаёміцца, дзе «жывуць» кніжкі і часопісыУ госці да кніжак. Выхаванцы дзіцячага сада №2 Мядзела завіталі пазнаёміцца, дзе «жывуць» кніжкі і часопісы

Фота Аляксандра Высоцкага