Напярэдадні Новага года ў Будслаўскай сельскай інтэграванай бібліятэцы завяршылі афармленне выставы адмысловых карцін Васіля Сяркевіча. Як расказала бібліятэкар Галіна Аксючыц, Васіля Фадзеевіча можна лічыць сталічным жыхаром, аднак больш за ўсё часу ён праводзіць у аграгарадку. І яго галоўнае хобі — пісаць карціны алеем.
Бібліятэка і ў пачатку гэтага года ладзіла выставу Васіля Сяркевіча, праўда, карцін тады было значна менш. На палотнах адлюстраваны цудоўныя мясцовыя краявіды, букеты кветак, ёсць нават мора і галінка сакуры… Гэта і шмат чаго іншага жыхары аграгарадка і госці могуць убачыць, калі завітаюць у бібліятэку.
Фота з архіва «Нарачанскай зары»