Свята вёскі Нарэйшы прайшло ў суботу

1488

У Нарэйшах — свята. Жыхары вёскі, а таксама шматлікія госці сабраліся, каб з вясёлай песняй, добрым словам, падарункамі і пачастункамі правесці гэты дзень разам. Прысутных прывітала старшыня Свірскага сельвыканкама Валянціна Субач. Са святам вёскі павіншаваў кіраўнік мясцовага сельгаставарыства «Свір-агра» Віктар Субач. Вялі мерапрыемства, аздаблялі яго песнямі, вершамі, чулымі словамі работнікі ўстаноў культуры са Свіры і Камарова.

Прапануем праз фотарэпартаж адчуць як гэта, сустрэцца праз дзесяцігоддзі з былымі суседзямі, аднакласнікамі, сябрамі. Пазнаць адзін аднаго, не гледзячы на сівізну ў скронях і маршчынкі на тварах. Паглядзець на дарослых нашчадкаў аднавяскоўцаў, якія шукаюць шчасце ў іншых месцах. А потым, адкінушы маркоту, узгадаць шчаслівыя моманты мінулага, якое аб’ядноўвае і матывуе на такія вось святы.

Свята вёскі Нарэйшы прайшло ў суботу
Самая маленькая жыхарка вёкі Нарэйшы Ліна Маалькевіч
Свята вёскі Нарэйшы прайшло ў суботу
Наталля Грабоўская (Лапашынская) ў госці да матулі прыязджае з Польшчы
Свята вёскі Нарэйшы прайшло ў суботу
Старшыня Свірскага сельвыканкама Валянціна Субач уручыла падарунак сям’і Малькевіч, у якіх выхоўваецца самы юны жыхар вёскі — трохгадовая Ліна
Свята вёскі Нарэйшы прайшло ў суботу
Самаму старэйшаму жыхару Нарэйшаў — 90-гадоваму Станіславу Лапашынскаму ёсць што расказаць маладзейшаму пакаленню
Свята вёскі Нарэйшы прайшло ў суботу
У сям’і Ескевіч сёлета самы лепшы падворак у вёсцы. Пра гэта сведчыць атрыманая падчас свята ўзнагарода
Свята вёскі Нарэйшы прайшло ў суботу
Сядзіба Ескевічаў

Свята вёскі Нарэйшы прайшло ў суботу Свята вёскі Нарэйшы прайшло ў суботу Свята вёскі Нарэйшы прайшло ў суботу Свята вёскі Нарэйшы прайшло ў суботу Свята вёскі Нарэйшы прайшло ў суботу Свята вёскі Нарэйшы прайшло ў суботу Свята вёскі Нарэйшы прайшло ў суботу Свята вёскі Нарэйшы прайшло ў суботу Свята вёскі Нарэйшы прайшло ў суботу Свята вёскі Нарэйшы прайшло ў суботу Свята вёскі Нарэйшы прайшло ў суботу Свята вёскі Нарэйшы прайшло ў суботу Свята вёскі Нарэйшы прайшло ў суботу Свята вёскі Нарэйшы прайшло ў суботу Свята вёскі Нарэйшы прайшло ў суботу Свята вёскі Нарэйшы прайшло ў суботу

Фота Іны ЯРЧАК.