Словам душа даражыць: у к. п. Нарач сустрэліся з Марыяй Захарэвіч і Валянцінай Паліканінай

659

Сёння, 27 мая, у Нарацкім Цэнтры культуры і вольнага часу ў рамках літаратурна-музычнай гасцёўні адбылася сустрэча з народнай артысткай Беларусі, лаўрэатам Дзяржаўных прэмій, Ганаровым грамадзянінам Мядзельскага раёна Марыяй Захарэвіч і вядомай паэткай, пісьменніцай, лаўрэатам міжнародных прэмій Валянцінай Паліканінай.

Вельмі цёпла Марыя Георгіеўна ўспамінала сваё басаногае дзяцінства, апаленае вайной, бацькоў, якія для яе заўжды былі прыкладам. З любоўю гаварыла пра край Нарачанскі, дзе нарадзілася, расла і адкуль пайшла ў вялікі свет, пра сваіх землякоў. Прачытала вершы вядомых паэтаў — пра маці, пра жанчын-працаўніц, прысвечаныя роднай зямлі, трагічным ваенным падзеям.

Шмат цікавага прысутныя, а гэта школьнікі і дарослыя жыхары курортнага пасёлка, даведаліся пра творчасць Валянціна Паліканінай. Уважліва праслухалі яны і вершы ў выкананні паэткі.

Запомнілася і выступленне Соф’і Жыбулеўскай — складальніцы кнігі “Марыя Захарэвіч. Талент, адухоўлены любоўю”, якая выйшла ў серыі “Жыццё знакамітых людзей Беларусі” да 80-годдзя нашай знакамітай зямлячкі.

Да месца былі і песні, якія ўпрыгожылі мерапрыемства. Цудоўна “ўпісаліся” ў яго са сваімі вершамі і мясцовыя паэткі — Ірына Баравая, Святлана Роўда, Юлія Зубок, Таццяна Грэлік. Засталося дадаць, што падрыхтавалі гэта цудоўнае мерапрыемства работнікі Нарацкай пасялковай бібліятэкі і Нарацкага Цэнтра культуры і вольнага часу.

Словам душа даражыць: у к. п. Нарач сустрэліся з Марыяй Захарэвіч і Валянцінай Паліканінай Словам душа даражыць: у к. п. Нарач сустрэліся з Марыяй Захарэвіч і Валянцінай ПаліканінайСловам душа даражыць: у к. п. Нарач сустрэліся з Марыяй Захарэвіч і Валянцінай ПаліканінайСловам душа даражыць: у к. п. Нарач сустрэліся з Марыяй Захарэвіч і Валянцінай Паліканінай