Што цікавага ў афішы культурных мерапрыемстваў на Мядзельшчыне з 16 па 22 ліпеня?

136

16 ЛІПЕНЯ

16:00 — майстар-клас па пляценні з саломкі “Залатое дзіва” (Дзягільскі Дом майстра);

18:00 — танцавальна-гульнявая праграма “Вясёлыя канікулы” (Старлыгскі сельскі Дом культуры).

 

17 ЛІПЕНЯ

15:00 — відэапаказ “Любімыя мультфільмы» (Свірскі гарпасялковы Дом культуры);

15:00 — літаратурная гадзіна “З песні пачынаецца Купала” (Княгінінская сельская інтэграваная біблія­тэка);

16:00 — майстар-клас па валенні з воўны “Сувенірныя лапцікі” (Дзягільскі Дом майстра).

 

20 ЛІПЕНЯ

10:30 — адкрыты марафон “Звычка, якае забірае жыццё” (Нарацкая пасялковая бібліятэка);

13:00 — канцэртная праграма “Мелодыі лета” (Занарацкі сельскі Дом культуры);

14:00 — квэст для дзяцей “Такія розныя, розныя кнігі” (Нарацкая сельская бібліятэка);

15:00 — пасяджэнне клуба “Задушэўная размова” “Лето в банке: калейдоскоп рецептов” (Мядзельская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Танка);

16:00 — гульнявая праграма “Пагуляйка” (Крывіцкі гарпасялковы Дом культуры);

16:00 — бібліямайстэрня “Спешим книге на помощь” (Свірская пасялковая бібліятэка).

 

 

 

21 ЛІПЕНЯ

8:30-15:00 — выезд аўтабібліятэкі для абслугоўвання насельніцтва вёсак Вузла, Пронькі, Памошша, Хмылкі, Няверавічы, Коркі, Засвір, Канстанцінава, Брусы (Мя­дзельская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Танка);

13:00 — віктарына “Падарожжа ў казку” (Занарацкі сельскі Дом культуры);

15:00 — экалагічная гадзіна “Жывой прыроды боль і хараство” (Пузыроўская сельская бібліятэка-клуб).

 

22 ЛІПЕНЯ

16:00 — інфармацыйная гадзіна “10 прычын, каб заняцца спортам” (Лук’янавіцкі сельскі клуб);

16:00 — спартыўна-гульнявая праграма “Лепш спорт, чым шкодныя звычкі” (Свірскі гарпасялковы Дом культуры);

16:00 — танцавальна-гульнявая праграма “Вясёлае лета” (Мядзельскі раённы Цэнтр культуры);

18:00 — гульнявая праграма для дзяцей “Цветик-семицветик” (Сваткаўскі сельскі Дом культуры).

 

Кожную суботу

19:00-22:00 — танцавальныя вечары і дыскатэкі (клубныя ўстановы Мядзельскага раённага Цэнтра культуры).