Ірына Супрановіч падаравала бібліятэцы ў Мядзеле кнігу «Яны былі першымі»

238

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспуб­лікі Беларусь Ірына Супрановіч 20 ліпеня падаравала Мядзельскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Танка кнігу «Яны былі першымі. Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР першага склікання».

Ірына Аляксандраўна расказала супрацоўнікам бібліятэкі пра выданне. Яно прысвечана дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР першага склікання, якія з першых дзён вайны сталі на абарону сваёй краіны і аддалі за яе свае жыцці.

Таксама Ірына Супрановіч расказала пра заканатворчую дзейнасць. Пагаварылі пра бібліятэчныя справы.

 

Падрабязна пра гэта чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў "Нарачанскай зары"