Раённы савет ветэранаў адкрыў выставу ў курортным пасёлку Нарач (фота)

259

ЯКРАЗ напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у Нарацкім Цэнтры культуры і вольнага часу стала больш пастаянных выстаў. Чарговую тут адкрыў раённы савет ветэранаў. Яе можна лічыць скарбніцай азёрнага краю, бо сабрала вялікае мноства творчых работ: вышыўкі крыжыкам, дыяментныя, вязанне шыдэлкам, разьба па дрэве, мініяцюрная скульптура, вырабы з гліны, сямейства лялек, вырабы з саломкі…

У іх, як адзначыла малодшы навуковы супрацоўнік Цэнтра Наталля Смятаніна, агонь творчасці, натхненне дарагіх ветэранаў, іх палёт фантазіі і вялізнае жаданне зрабіць усё навокал лепшым. Права перарэзаць традыцыйную чырвоную стужку, якая сімвалізавала адкрыццё выставы, далі старшыні раённага савета ветэранаў Уладзіміру Валасевічу і начальніку ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Вользе Габрусенак.

Раённы савет ветэранаў адкрыў выставу ў курортным  пасёлку Нарач  (фота)

Раённы савет ветэранаў адкрыў выставу ў курортным  пасёлку Нарач  (фота)Раённы савет ветэранаў адкрыў выставу ў курортным  пасёлку Нарач  (фота)

Пасля гэтага супрацоўніца Цэнтра Таццяна Ярмаш выканала пад гітару сваю песню “Радзіма”, якая вылучана на рэспубліканскі фестываль народнай творчасці.

Раённы савет ветэранаў адкрыў выставу ў курортным  пасёлку Нарач  (фота) Раённы савет ветэранаў адкрыў выставу ў курортным  пасёлку Нарач  (фота) Раённы савет ветэранаў адкрыў выставу ў курортным  пасёлку Нарач  (фота)

Павел Жукаў, фота аўтара.

 

Падрабязна пра гэта чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў "Нарачанскай зары"