Раённае аб’яднанне прафсаюзаў аднавіла паездкі ў тэатры Мінска і запрашае далучацца жадаючых

221

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў аднавіла паездкі ў тэатры Мінска. У мінулую суботу жыхары Мядзельшчыны паглядзелі спектакль «Сірожа» ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі.

— Пастаноўка нікога не пакінула абыякавым: гэта пра нас, нашу маладосць і сучасныя рэаліі, — падзялілася ўражаннямі старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Святлана Чарняўская. — У чэрвені плануем пабываць у Вялікім тэатры оперы і балета, паслухаць оперу «Дзікае паляванне караля Стаха». Запрашаем усіх жадаючых да нас далучацца: не хлебам адзіным жывы чалавек…

Раённае аб'яднанне прафсаюзаў аднавіла паездкі ў тэатры Мінска і запрашае далучацца жадаючых Раённае аб'яднанне прафсаюзаў аднавіла паездкі ў тэатры Мінска і запрашае далучацца жадаючых