Шукаюць адораных музыкантаў і мастакоў: праект “Мы — для дзяцей” рэалізоўвае гімназія-каледж мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка

331

Праект пад такой назвай рэалізоўвае гімназія-каледж мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка, дзе навучаюцца таленавітыя юныя музыканты і мастакі з усёй нашай краіны, пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Мэта праекта: адшукаць адораных музыкантаў і мастакоў і зарыентаваць іх на набыццё прафесіі “мастак, музыкант”.

Педагогі дзяржаўнай установы адукацыі, наведваючы рэгіёны, праводзяць кансультацыйна-метадычныя мерапрыемствы. У ліку іх майстар-класы, семінары-практыкумы па музычным і выяўленчым мастацтве. Адораныя вучні, зарыентаваныя на атрыманне прафесійнай музычнай і мастацкай адукацыі, маюць магчымасць працягнуць навучанне ў гімназіі-каледжы імя І. В. Ахрэмчыка ў V-XI класах і на ступені каледжа па спецыяльнасцях: інструментальнае выкананне (па накірунках), дырыжыраванне (акадэмічны хор), жывапіс, скульптура. Па атрыманні спецыяльнасці і адпаведнай кваліфікацыі выпускнік можа вярнуцца на працу на сваю малую радзіму.
Ва ўстанове адукацыі створаны ўсе ўмовы для якаснай арганізацыі вучэбнага працэсу.

Тут працуюць прафесіяналы сваёй справы, здольныя поўнасцю развіваць творчыя здольнасці дзяцей і моладзі. Заняткі праводзяцца як індывідуальныя, так і групавыя. Навучэнцы забяспечваюцца інтэрнатам, чатырохразовым бясплатным харчаваннем. Яны маюць магчымасць наведваць канцэрты і выставы. Самі ўдзельнічаць у міжнародных і рэспубліканскіх конкурсах, выставах і пленэрах.

Інфармацыйную падтрымку праекту аказваюць Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Мінскі абласны камітэт Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, выдавецтва “Адукацыя і выхаванне”, “Настаўніцкая газета” і тэлеканал “Беларусь 1”.
Усю цікавячую інфармацыю, якая датычыць праекта “Мы — для дзяцей”, можна атрымаць на сайце ўстановы: http:gki.by, а таксама ў канцылярыі гімназіі-каледжа па тэлефоне 8-017 215-11-84 альбо ў намеснікаў дырэктараў па вучэбнай рабоце па музычным і мастацкім накірунках дзейнасці: Алены Рыгораўны Івановай (8-029 660-92-53), Пятра Сямёнавіча Багданава (8-029 635-49-99).

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц