Прадстаўнікі прафсаюзных арганізацый Мядзельшчыны наведалі Вялікі тэатр Беларусі

280

Яны сталі гледачамі і слухачамі оперы «Дзікае паляванне караля Стаха». У паездцы ўдзельнічалі прадстаўнікі прафсаюзаў: АПК, работнікаў адукацыі і навукі, культуры, інфармацыі, спорту і турызму, дзяржаўных і іншых устаноў, ветэраны працы…

— Незабыўныя ўражанні пакінулі цудоўныя дэкарацыі, гістарычныя касцюмы, светлавыя і гукавыя эфекты, магутны хор, сакавітыя галасы артыстаў на сцэне, моцная музыка, — падзялілася ўражаннямі старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Святлана Чарняўская.

Прадстаўнікі прафсаюзных арганізацый Мядзельшчыны наведалі Вялікі тэатр Беларусі

Фота забяспечана Святланай Чарняўскай.