Вучні Занарацкай школы даведаліся на класнай гадзіне пра захапленні мамы

89

У 7 класе Занарацкай сярэдняй школы адбылася класная гадзіна «Свет захапленняў маёй мамы». Прайшла яна ў рамках Тыдня маці.

— Падчас класнай гадзіны Марына Мычко расказала аднакласнікам пра захапленні сваёй мамы. Таццяна Уладзіміраўна — настаўніца беларускай мовы і літаратуры, у вольны час любіць займацца рукадзеллем: вышыўкай і алмазнай мазаікай. У класе арганізавалі і выставу работ Марынінай мамы, — паведаміла намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Валянціна Роліч.

Вучні Занарацкай школы даведаліся на класнай гадзіне пра захапленні мамы

Фота забяспечана Занарацкай СШ.