Плануюць закрыць Занеўскую сельскую бібліятэку-клуб

746

З ПЕРШАГА верасня гэтага года плануюць закрыць Занеўскую сельскую бібліятэку-клуб. Такі крок тлумачыцца найперш значнымі фінансавымі затратамі на ўтрыманне, ёсць праблемы і па будынку.

Паводле інфармацыі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, паслугамі ўстановы карыстаецца штогод толькі каля 250 чытачоў. А ў штаце бібліятэкі-клуба ёсць загадчык, на палову стаўкі — культарганізатар і прыбіральшчыца памяшканняў, у ацяпляльны сезон — два качагары.

Аднак вяскоўцы не застануцца без любімых раманаў, спецыяльнай літаратуры і перыёдыкі. Зані і навакольныя вёскі будзе рэгулярна абслугоўваць аўтабібліятэка.