Да навагодняга свята змяніў свой выгляд сектар па абслугоўванні дзіцячага чытача цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Танка. Абсталяваны фотазона, замак Снежнай Каралевы.
Прыцягваюць увагу ёлка са шклянымі цацкамі, мноства сняжынак, марозных узораў з паперы. У полі зроку наведвальнікаў таксама выставы кніг пра зіму.