На Мядзельшчыне праводзяць фотачэлендж #дзеньМаксімаТанка

100

Мядзельская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Танка арганізавала фотачэлендж #дзеньМаксімаТанка. Праводзяць яго з нагоды 110-годдзя з дня нараджэння нашага земляка народнага паэта Беларусі ў рамках Года гістарычнай памяці.

Далучыцца запрашаюць ўсіх жадаючых. Што трэба для ўдзелу ў фотачэленджы?
— абраць любімае месца сваёй спадчыны (архітэктура, пейзаж, гістарычныя помнікі, славутыя мясціны і г. д.);
— зрабіць фотаздымак у спецыяльнай рамцы;
— размясціць фота ў сваіх сацыяльных сетках з хэштэгам «#дзеньМаксімаТанка» з пазнакай акаунта @myadellib або @libdetymyadel;

Фотарамку ў электронным выглядзе можна знайсці і спампаваць у суполках «Библиотеки Мядельского района» ў сацыяльных сетках «Вконтакте» и «Одноклассники». А ёсць яны і выразаныя з паперы: іх можна ўзяць для фатаграфавання ў раённай дзіцячай бібліятэцы і ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі.

Праводзіцца фотачэлендж да 16 верасня. Фотаздымкі прадставяць у сацыяльных сетках бібліятэкі, а самыя арыгінальныя адзначаць прызамі, паведаміла загадчык аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Танка Анастасія Карзяёнак.

На Мядзельшчыне праводзяць фотачэлендж #дзеньМаксімаТанка