Міністэрства культуры аб’явіла конкурс на лепшы праект патрыятычнай тэматыкі

276

Міністэрства культуры аб’явіла конкурс на лепшы культурны праект патрыятычнай тэматыкі, паведамілі БЕЛТА ў ведамстве.

«Конкурс прысвечаны Году народнага адзінства і накіраваны на выяўленне, матэрыяльную падтрымку і папулярызацыю культурных праектаў патрыятычнай тэматыкі», — расказалі ў Мінкультуры.

Паспрабаваць свае магчымасці можна ў некалькіх намінацыях: «Лепшы спектакль патрыятычнай тэматыкі», «Лепшая канцэртная праграма, паказ патрыятычнай тэматыкі», «Лепшы фільм патрыятычнай тэматыкі», «Лепшы твор выяўленчага мастацтва патрыятычнай тэматыкі», «Лепшае культурнае мерапрыемства народнай творчасці патрыятычнай тэматыкі», «Лепшы інтэрактыўны музейны праект патрыятычнай тэматыкі», «Лепшы інтэрактыўны бібліятэчны праект патрыятычнай тэматыкі».

«Культурныя праекты, прадстаўленыя ўдзельнікамі конкурсу, павінны адпавядаць пэўным патрабаванням — быць творамі мастацтва або культурнымі мерапрыемствамі, прысвечанымі гісторыі і культуры Беларусі, традыцыям, звычаям беларускага народа, важным падзеям сучаснага жыцця Беларусі, знакамітым суайчыннікам; быць упершыню публічна апублікаванымі з 1 студзеня 2020 года па 1 кастрычніка 2021 года; мець высокі прафесійны ўзровень; вызначацца наватарствам і арыгінальнасцю ў раскрыцці патрыятычнай тэматыкі; мець станоўчыя водзывы ў сродках масавай інфармацыі Беларусі і (або) замежных краін, уключаючы інтэрнэт-рэсурсы», — дадалі ў Мінкультуры.

Заяўкі на ўдзел у конкурсе можна падаваць з 1 верасня па 15 кастрычніка 2021 года ў Міністэрства культуры на адрас: г. Мінск, пр. Пераможцаў, 11.

Прэтэндэнты па намінацыях для ўдзелу ў другім этапе конкурсу будуць адабраны да 15 лістапада, а да 10 снежня журы выбера пераможцаў.

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц