Крывіцкія майстры прымалі ўзнагароды

355

Напярэдадні Дня работнікаў культуры прымалі ўзнагароды ў Крывіцкім раённым цэнтры народных рамёстваў.

Падзяка старшыні райвыканкама аб’яўлена загадчыку цэнтра Уладзіміру Хіхічу. Майстар народных мастацкіх рамёстваў Мікалай Свечкароў адзначаны Ганаровай граматай галоўнага ўпраўлення культуры Мінаблвыканкама.

Уручыў узнагароды ім старшыня раённага Савета дэпутатаў Алег Бароўка.

Крывіцкія майстры прымалі ўзнагароды