Краязнаўчая гасцёўня «Тут карані, адсюль мае вытокі», прысвечаная Году народнага адзінства, прайшла днямі ў Мядзельскай раённай дзіцячай бібліятэцы. Юныя чытачы знаёміліся з нашымі славутымі землякамі, з кнігамі, якія апавядаюць пра іх, чыталі вершы ўраджэнцаў Нарачанскага краю пра сваю зямлю, Бацькаўшчыну.
А яшчэ дзякуючы мультымедыйнай віктарыне змаглі здзейсніць завочнае падарожжа па Мядзеле і нават памарыць пра будучыню роднага горада.
Фота з сайта planetabelarus.by