Канцэрт да Дня маці адбыўся ў Мядзеле

524

Канцэрт да Дня маці адбыўся сёння ў раённым Цэнтры культуры. Нумары мастацкай самадзейнасці адрасавалі матулям дарослыя і юныя артысты. Добрыя словы віноўніцам урачыстасці адрасавала намеснік старшыні райвыканкама Вольга Габрусенак. Яна ж уручыла ўзнагароды руплівіцам на ніве культуры (іх прафесійнае свята нядаўна адзначалася).

Падзякі старшыні райвыканкама атрымалі загадчыца метадычнага аддзела раённага Цэнтра культуры Ксенія Боўфал, кіраўнік гуртка Нарацкага Цэнтра культуры і вольнага часу Вікторыя Багінская і загадчыца Свірскай пасялковай бібліятэкі Алена Яновіч.

Добрыя словы намеснік старшыні райвыканкама адрасавала і татам: праз тыдзень упершыню ў нашай краіне будзе адзначацца Дзень бацькі.

Канцэрт да Дня маці адбыўся ў Мядзеле Канцэрт да Дня маці адбыўся ў Мядзеле Канцэрт да Дня маці адбыўся ў МядзелеКанцэрт да Дня маці адбыўся ў Мядзеле Канцэрт да Дня маці адбыўся ў МядзелеКанцэрт да Дня маці адбыўся ў Мядзеле Канцэрт да Дня маці адбыўся ў Мядзеле