Калі да працы ў бібліятэцы — творча і з душой

104

НАПЯРЭДАДНІ Дня бібліятэк сустрэлася з загадчыцай Нарацкай сельскай бібліятэкі Ліліяй ГРЫЦУК. Размова наша — пра кнігі, чытачоў і ўвогуле пра жыццё бібліятэчнай установы, якая запатрабавана ў аграгарадку Нарач.

… — Некаторыя лічаць, што ў абавязкі бібліятэкара ўваходзіць толькі выдача кніг, — працягвае Лілія Грыцук. — Але гэта на самай справе не так. Мы працуем яшчэ з каталогамі, кніжным фондам, картатэкай. Ёсць і такая даволі папулярная форма работы з чытачамі — дастаўка кніг дадому. Яна датычыць людзей, якія любяць чытаць, але самі не могуць наведвацца ў бібліятэку па стане здароўя, узросце. На дапамогу нам прыйшоў і інтэрнэт, які пашырае магчымасці ўстановы.

— А хто цяпер больш за ўсіх чытае кнігі?

— Сярод самых актыўных наведвальнікаў бібліятэкі — пенсіянеры. Многія і дагэтуль не развітваюцца з кнігай. Праўда, ёсць і дзеці, якія любяць чытаць. Гэта, па маім меркаванні, ідзе ад сям і, школы.

Амаль дваццаць гадоў у Нарацкай сельскай бібліятэцы шчыруюць поплеч Лілія Грыцук і Ірына Самко. Выключэнне складаў невялікі перапынак, калі Ірына Браніславаўна замяняла на час дэкрэтнага адпачынку бібліятэкара ў курортным пасёлку. Па словах Ліліі Міхайлаўны, яе напарніца — выдатны прафесіянал, які любіць справу, якой займаецца, чалавек вельмі адказны, неабыякавы, прыстойны, ветлівы. Шмат год запар Ірына Браніславаўна таксама ўзначальвала ўстанову. Жанчыны дружна працуюць разам. Не дзеляць работу на “сваю” і “чужую”, а таму ёсць і аддача. Іх паважаюць аднавяскоўцы, цэніць мядзельскае начальства.

Неаднойчы, бываючы ў Нарацкай бібліятэцы, даводзілася бачыць, як Лілія Міхайлаўна і Ірына Браніславаўна працуюць з наведвальнікамі. З іх паводзін, размовы адчувалася, што любяць сваю справу і выконваюць яе адказна, з душой. Кінулася ў вочы, як абедзве ўласным прыкладам імкнуцца паказаць усім, і асабліва дзецям, што кнігі былі і застаюцца асноўнай крыніцай ведаў у многіх сферах чалавечага пазнання. І што чытаць іх трэба.

Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.

Цалкам матэрыял чытайце ў нумары "Нарачанскай зары" за 15 верасня