Экспазіцыя “Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны” адкрылася ў Мядзельскім музеі народнай славы

102

У рамках расследавання крымінальнай справы, узбуджанай Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь па факце генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, у Год гістарычнай памяці з удзелам і па ініцыятыве пракурора раёна Віталія Афанасенкі, пры падтрымцы кіраўніцтва раёна, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, Мядзельскага музея народнай славы 17 сакавіка адкрыта экспазіцыя “Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны”.

З уступным словам перад прысутнымі выступіла дырэктар Мядзельскага музея народнай славы Наталля Бурак. Наталля Міхайлаўна адзначыла, што ў зале Вялікай Айчыннай вайны кожны экспанат прасякнуты духам тых далёкіх падзей і можа шмат расказаць як пра гераічнае мінулае, так і пра зверствы, якія чынілі фашысты.

Па меркаванні пракурора раёна Віталія Афанасенкі, экспазіцыя, прысвечаная генацыду жыхароў Мядзела і раёна, павінна стаць адным з ідэалагічных інструментаў давядзення да грамадзян, асабліва да падрастаючага пакалення ідэй захавання міру, барацьбы з праяўленнямі нацызму ў сучасным свеце.

“У экспазіцыі, якая адкрыта па ініцыятыве пракуратуры раёна, — падкрэсліў Віталій Міхайлавіч, — прадстаўлены копіі арыгінальных архіўных дакументаў, фотаздымкі з раскопак, дзе былі пахаваныя забітыя нямецкімі захопнікамі мірныя жыхары вёскі Ніўкі, а таксама іншыя доказы, якія пацвярджаюць факты злачынстваў нацыстаў і іх паслугачоў, пра якія нельга забываць, пра якія абавязкова трэба ўсім расказваць”.

Такога ж меркавання прытрымліваюцца старшыня раённага Савета дэпутатаў Алег Бароўка, а таксама ветэран Вялікай Айчыннай вайны, відавочца жудасных зверстваў фашыстаў Міхаіл Гардон, якія прысутнічалі на ўрачыстым адкрыцці новай музейнай экспазіцыі.

Экспазіцыя “Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны” адкрылася ў Мядзельскім музеі народнай славы Экспазіцыя “Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны” адкрылася ў Мядзельскім музеі народнай славыЭкспазіцыя “Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны” адкрылася ў Мядзельскім музеі народнай славы Экспазіцыя “Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны” адкрылася ў Мядзельскім музеі народнай славыЭкспазіцыя “Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны” адкрылася ў Мядзельскім музеі народнай славыЭкспазіцыя “Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны” адкрылася ў Мядзельскім музеі народнай славы

Экспазіцыя “Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны” адкрылася ў Мядзельскім музеі народнай славы Экспазіцыя “Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны” адкрылася ў Мядзельскім музеі народнай славы