У Беларусі з 15 па 17 лістапада прайшоў міжнародны навукова-практычны семінар «Захаванне нематэрыяльнай культурнай спадчыны краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў у кантэксце глабальных выклікаў».
У рамках мерапрыемства ў чацвер у мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адбылася ўрачыстая прэзентацыя выставы нематэрыяльнай культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь.
Ад Мядзельскага раёна на выставе прадставілі аб’ект нематэрыяльнай праявы творчасці чалавека – «Урачыстасць у гонар ушанавання абраза Маці Божай Будслаўскай» (Будслаўскі фэст), паведамілі з Мядзельскага музея народнай славы.
Экскурсію для ўдзельнікаў Міжнароднага навукова-практычнага семінара правёў навуковы супрацоўнік музея народнай славы Аляксей Камолаў.
Наша даведка
У 2018 годзе міжурадавы Камітэт па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА ўключыў беларускі элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны «Урачыстасць у гонар шанавання абраза Маці Божай Будслаўскай» у Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва.