Беларусь унікальная: культура і традыцыі. У новым выпуску праекта БЕЛТА «З гонарам у сэрцы» прыгадваецца Будслаўскі фэст

423

Чарговы выпуск мультымедыйнага праекта «З гонарам у сэрцы» прысвечаны беларускай культуры, паведамляе БЕЛТА.

Яркая і самабытная культура Беларусі фарміравалася на працягу стагоддзяў. Нам дасталася сапраўды багатая спадчына: арыгінальная архітэктура, даўнія традыцыі мастацкіх школ, непаўторныя музычныя і літаратурныя творы. За гады незалежнасці Беларусі ўдалося не толькі зберагчы культурную спадчыну, але і прымножыць яе. Вялікую ролю ў гэтым адыграла пастаянная і ўсямерная падтрымка з боку дзяржавы.

Выпуск «Беларусь унікальная: культура і традыцыі» расказвае аб каласальнай рабоце па захаванні і развіцці нашых культурных традыцый, падтрымцы юных талентаў і пра асобы, якія вядомы ва ўсім свеце.

Як паведамлялася, праект Беларускага тэлеграфнага агенцтва «З гонарам у сэрцы», прысвечаны дасягненням суверэннай Беларусі ў розных сферах, стартаваў 16 чэрвеня.

За гады незалежнасці наша краіна прайшла велізарны шлях развіцця, вынікі гэтага працэсу можа адчуць кожны беларус. Пасля развалу Савецкага Саюза мы змаглі не толькі захаваць краіну, але і прымножыць яе эканамічны патэнцыял, забяспечыць кожнаму грамадзяніну неабходны набор сацыяльных гарантый, умацаваць нацыянальную бяспеку. Голас Беларусі чуваць на аўтарытэтных міжнародных пляцоўках шмат у чым дзякуючы мірным ініцыятывам кіраўніцтва краіны.

Кожны выпуск праекта «З гонарам у сэрцы» расказвае аб дасягненнях у развіцці пэўнай сферы — ад высокіх тэхналогій і нацыянальнай бяспекі да спорту і нацыянальнай культуры.

Пры падрыхтоўцы выпускаў выкарыстоўваюцца архіўная інфармацыя, падшыўкі газет, фатаграфіі і відэа, рэпартажы нашых карэспандэнтаў і інфаграфікі.

Першыя чатыры лангрыды былі прысвечаны дынамічнаму развіццю айчыннай прамысловасці, сельскай гаспадаркі, тэме нацыянальнай бяспекі ў ваеннай сферы, спорту.

БЕЛТА.