Афіша культурных мерапрыемстваў на тыдзень

35

29 КАСТРЫЧНІКА
11:00 — вечар-успамін “Хорошие люди — земли украшение” памяці Антона Стомы (Занарацкі сельскі Дом культуры);
19:00 — гульнявая праграма “Кола фартуны” (Слабадскі сельскі Дом культуры).

30 КАСТРЫЧНІКА
18:00 — вечар адпачынку “Адзіная мая” (Будслаўскі сельскі Дом культуры).

1 ЛІСТАПАДА
11:00 — падарожжа з кнігай “Лепшых кніг разгорнуты нам старонкі” (Нарацкая пасялковая бібліятэка).

2 ЛІСТАПАДА
11:00 — акцыя да Сусветнага дня некурэння “Курыць — не модна” (Нарацкая пасялковая бібліятэка);
12:00 — літаратурны куфэрак “У кніг не бывае канікул” (Слабадская сельская інтэграваная бібліятэка).

3 ЛІСТАПАДА
8:30-15:00 — выезд аўтабібліятэкі для абслугоўвання насельніцтва вёсак Пугачы, Крапіўна, Вохабні, Нагаўкі, Слабодка, Зыкава, Канстанцінава, Красняны, Леанардава, Дзягілі, Яцыны, Баяры, Славічы, Вусаўшчына, Раманаўшчына, Зані (Мядзельская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Танка);
11:00 — квэст-гульня “100 пытанняў пра Беларусь”, шоу-праграма “Маленькія чараўнікі” (Нарацкая пасялковая бібліятэка);
11:00 — гадзіна з беларускім пісьменнікам “Мелодыю мовы славянскай я чую” да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа (Будслаўская сельская інтэграваная бібліятэка);
12:00 — літаратурная гадзіна “Зямлі вялікай галасы” да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа (Старагабская сельская інтэграваная бібліятэка);
14:00 — танцавальна-гульнявая праграма “Ура! Канікулы!” (Старлыгскі сельскі Дом культуры);
15:00 — гадзіна знаёмства з жыццёвым і творчым шляхам Якуба Коласа “У кожным радку — чытай — жыццё” (Мядзельская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Танка);
15:00 — літаратурная гасцёўня “Пясняр зямлі беларускай” да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа (сектар па абслугоўванні дзіцячага чытача);
15:00 — бібліятэчны ўрок “Любімы чараўнік і сябар наш” да 135-годдзя з дня нараджэння Самуіла Маршака (Лук’янавіцкая сельская бібліятэка);
15:30 — літаратурна-музычная кампазіцыя “Мелодыю мовы славянскай я чую” да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа (Баярская сельская бібліятэка-клуб).

4 ЛІСТАПАДА
12:00 — літаратурнае свята да 135-годдзя з дня нараджэння Самуіла Маршака “У краіне чароўных вершаў Маршака” (Старагабская сельская інтэграваная бібліятэка);
12:30 — гульня-падарожжа па творчасці Самуіла Маршака “Добры сябра дзяцей” (Занарацкая сельская бібліятэка);
15:00 — экскурсія ў бібліятэку “Пазнай свет” (Буйкаўская сельская бібліятэка-клуб);
15:00 — літаратурная вандроўка “Майстар дзіцячай паэзіі” да 135-годдзя з дня нараджэння Самуіла Маршака (Свірская пасялковая бібліятэка);
16:00 — музычна-паэтычная гадзіна “Мой родны кут” (Крывіцкі гарпасялковы Дом культуры);
16:00 — літаратурная віктарына “Цацачныя гісторыі” (Крывіцкая пасялковая бібліятэка);
18:00 — цыркавое прадстаўленне “Таямніца чароўнай кнігі” (Нарацкі сельскі Дом культуры).

5 ЛІСТАПАДА
15:30 — віктарына па творчасці Самуіла Маршака “Вершы дзіцячай калыскі” (Баярская сельская бібліятэка-клуб).

На працягу месяца
Выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Творчасць без межаў” (Мядзельскі музей народнай славы).