Афіша культурных мерапрыемстваў на Мядзельшчыне з 30 мая па 4 чэрвеня

98

30 МАЯ
09:20, 15:30 — літаратурны дыліжанс “Лето книжного цвета” (раённая дзіцячая бібліятэка).

31 МАЯ
15:30 — вусны часопіс “Мы выбіраем жыццё без тытуню” (раённая дзіцячая бібліятэка).

1 ЧЭРВЕНЯ
11:00 — гульнёва-пазнавальная праграма “Жыве на планеце народ вясёлы — дзеці” (раённая дзіцячая бібліятэка);
11.00 — гульнявая програма “Летнія забавы” (г. Мядзел, пл. Шаранговіча);
11.00 — конкурс малюнкаў на асфальце (г. Мядзел, пл. Шаранговіча);
12:00 — гульнявая праграма “Дзяцінства — казачная краіна” (Лук’янавіцкая сельская бібліятэка);
12:00 — тэатралізаванае прадстаўленне “Смяшарыкі і кампанія” (Слабадская сельская інтэграваная бібліятэка сумесна з СДК);
14:00 — гульнёва-пазнавальная праграма “Жыве на планеце народ вясёлы — дзеці” (у скверы ля цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Танка);
15:00 — канцэртная праграма “Планета дзяцінства” (Камароўскi сельскi Дом культуры);
16:00 — танцавальная праграма “Танцавальнае асарці” (Камароўскi сельскi Дом культуры);
17:00 — дыскатэка вераб’іная “Вераб’­іныя скокі” (Нарацкi Цэнтр культуры i вольнага часу).
Свята дзяцінства “Жыве на планеце народ вясёлы — дзеці” (Свірская пасялковая бібліятэка);

2 ЧЭРВЕНЯ
8:30-15:00 — выезд аўтабібліятэкі ў вёскі Пугачы, Крапіўна, Вохабні, Нагаўкі, Слабодка, Зыкава, Канстанцінава, Красняны, Леанардава, Дзягілі, Яцыны, Баяры, Славічы, Вусаўшчына, Раманаўшчына, Зані (цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Танка).

3-30 ЧЭРВЕНЯ — акцыя “Кніжны джэм” (Свірская пасялковая бібліятэка).

4 ЧЭРВЕНЯ
11:00 — квэст-гульня “Павуціна вясёлых ідэй” (Нарацкi Цэнтр культуры i вольнага часу).

Кожную суботу

19:00-22:00 — танцавальныя вечары і дыскатэкі (клубныя ўстановы).
На працягу месяца
Выстава экзатычных жывёл “Жывыя тропікі” (музей народнай славы).