Афіша культурных мерапрыемстваў на Мядзельшчыне з 22 па 28 кастрычніка

76

22 кастрычніка
16:00 — майстар-клас па пляценні з саломкі “Залатое дзіва” (Дзягільскі Дом майстра);
17:00 — майстар-клас па вырабе кветак у тэх­ніцы квілінгу (Лацвянскі Дом майстра);
19:00 — танцавальны вечар “Рыжы лістапад” (Занарацкі сельскі Дом культуры).

23 кастрычніка
15:00 — майстар-клас геаметрычнай разьбы па дрэве (Крывіцкі раённы Цэнтр народных рамёстваў);
16:00 — майстар-клас па валенні з воўны (Дзягільскі Дом майстра);
17:00 — тэматычны вечар “Восень майго жыцця” (Крывіцкі гарпасялковы Дом культуры);
17:00 — дыялог “Стравы восеньскага стала” (Старлыгская сельская інтэграваная бібліятэка).

25 кастрычніка
15:00 — урок міласэрнасці “Дабрыня ў нас і вакол нас” (сектар па абслугоўванні дзіцячага чытача).

 

 

26 кастрычніка
14:00 — віктарына “Мая Радзіма — Беларусь” (Нарацкі сельскі Дом культуры);
15:00 — пасяджэнне клуба “Задушэўная размова” “Як не стаць ахвярай махляроў” (Мядзель­ская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Танка).

27 кастрычніка
8:30-15:00 — выезд аўтабібліятэкі для абслугоўвання чытачоў “Дэндрасаду”, вёсак Гатавічы, Мікольцы, Рудашаны, Чараўкі, Мікіткі, Лотва (Мядзельская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Танка);
16:00 — віктарына «Беларусь і беларусы» (Старлыгскі сельскі Дом культуры).

28 кастрычніка
15:00 — бібліятэчны ўрок “Даведачныя кнігі для дзяцей” (сектар па абслугоўванні дзіцячага чытача);
15:00 — літаратурны круіз “Казкі дзеда Васіля” (Буйкаўская сельская бібліятэка-клуб);
15:00 — гадзіна зносін “Тут кнігай радуюць сяброў і душы гояць добрым словам” (Будслаўская сельская інтэграваная бібліятэка);
18:00 — відэаэкскурсія “Квітней, Зямля” (Будслаўскі сельскі Дом культуры);
19:00 — вечар-сустрэча “А дорога серою лентою вьется…” (Старагабскі сельскі Дом культуры).

Кожную пятніцу і суботу

Танцавальныя вечары і дыскатэкі (клубныя ўстановы раёна).

На працягу месяца
Фотавыстава работ Васіля Белякова “Прыгажосць” (Мядзельскі музей народнай славы).