Афіша культурных мерапрыемстваў на Мядзельшчыне з 20 па 25 жніўня

178

20 ЖНІЎНЯ
14:00 — народнае свята “Прыйшоў Спас — усяму час!” (к. п. Нарач, Зялёны амфітэатр);
16:00 — майстар-клас па пляценні з саломкі (Дзягільскі Дом майстра);
16:00 — гульня-падарожжа “Круіз без віз” (Свірская пасялковая бібліятэка);
18:00 — канцэрт “Суботні вечар” (Крывіцкі гарпасялковы Дом культуры);
19:00 — вечар адпачынку “На зыходзе лета” (Старагабскі сельскі Дом культуры);
19:00 — танцавальна-гульнявая праграма “Для тых, кто любіць танцаваць” (Старлыгскі сельскі Дом культуры).

21 ЖНІЎНЯ
12:00 — урок дабрыні (Пузыроўская сельская бібліятэка-дом вольнага часу);
15:00 — гадзіна прафарыентацыі “Выбар прафесіі: проста і складана” (Кры­віцкая пасялковая бібліятэка).

24 ЖНІЎНЯ
11:00 — віктарына “Што мы ведаем пра правілы бяспекі” (Нарацкі Цэнтр культуры і вольнага часу);
12:00 — паэтычны вянок “Паэтычная споведзь-сумленне” да 105-годдзя Пімена Панчанкі (Баярская сельская бібліятэка-дом вольнага часу);
12:00 — экалагічная гадзіна “Бяздомныя жывёлы. Дай ім шанец на жыццё” (Лук’янавіцкая сельская бібліятэка);
15:00 — вусны часопіс “Беларусь — маё натхненне” (Мядзельская раённая дзіцячая бібліятэка).

25 ЖНІЎНЯ
8:30-15:00 — выезд аўтабібліятэкі для абслугоўвання чытачоў у Дэндрасад, вёскі Гатавічы, Мікольцы, Рудашаны, Чараўкі, Мікіткі, Лотва (Мядзельская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Танка);
17:00 — агародныя рассыпушкі “Я на пенсіі сяджу, часу не марную” (Сваткаўская сельская бібліятэка).

На працягу месяца
Мастацкая выстава Георгія Міхейчыка “Дудзінка” (Мядзельскі музей народнай славы).