Афіша культурных мерапрыемстваў на Мядзельшчыне з 18 па 24 сакавіка

77

18 САКАВІКА

17:00 — паэтычны марафон “Зямля Нарачанская” (Занарач, ДК).

18-24 САКАВІКА

— выстава матылькоў (пано) “Порхающие цветы” (Мядзел, музей народнай славы);

— перасоўная літаратурна-дакументальная выстава “Жыццё ў слове…” з гісторыі беларускага і сусветнага кнігадрукавання (Мядзел, бібліятэка);

19:00 — вечар адпачынку “У коле сяброў” (Старыя Габы, ДК);

19:00 — танцавальны вечар (Сваткі, ДК);

19:00 — дыскатэка (Крывічы, ДК);

19:00 — маладзёжная дыскатэка “Парадайз” (Мя­дзел, раённы Цэнтр культуры).

19 САКАВІКА

11:00 — эстафета “Веселый мяч пустился вскачь” (к. п. Нарач, Цэнтр культуры і вольнага часу);

12:00 — экалагічнае падарожжа “Береги свою планету, другой такой на свете нету” (аг. Слабада, бібліятэка);

15:00 — дзень паэзіі “Паэзія — музыка слоў”
(Крывічы, бібліятэка);

15:00 — конкурс вершаў “Свята тых, хто любіць кнігу” (Камарова, бібліятэка-клуб);

15:00 — чаяванне “У коле сяброў” (к. п. Нарач, Цэнтр культуры і вольнага часу);

16:00 — відэаўрок “Наступствы экалагічнага крызісу” (к. п. Нарач, Цэнтр культуры і вольнага часу);

18:00 — рэтрадыскатэка “Мы разам!” (аг. Будслаў, ДК).

21 САКАВІКА

16:00 — чароўная крынічка паэзіі “Роднаму краю часцінку душы прысвячаю” (Княгінін, бібліятэка-клуб).

21-27 САКАВІКА

Кніжная эстафета “Хоровод веселых книжек для девчонок и мальчишек” у межах тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі (к. п. Нарач, бібліятэка).

22 САКАВІКА

08:05 — гадзіна-рэквіем “Трагедыя Хатыні” (Мя­дзел, бібліятэка);

12:00 — відэападарожжа “Хатынь — наша гісторыя, наша памяць” (аг. Баяры, бібліятэка-клуб);

14:00 — гадзіна памяці “Хатынь: сімвал вечнай памяці і смутку беларускага народа” (аг. Будслаў, бібліятэка);

14:30 — гадзіна смутку “Пепел Хатыни в сердца нам стучит” (Сваткі, бібліятэка);

15:00 — патрыятычная гадзіна “Наш боль, наша памяць” да 80-годдзя Хатынскай трагедыі (Мя­дзел, бібліятэка, сектар па абслугоўванні дзіцячага чытача);

15:00 — гадзіна памяці “Хатынь. Наша гісторыя. Наша памяць” (Буйкі, бібліятэка-клуб);

15:00 — тэматычны вечар “Хатынь: символ вечной памяти и скорби” (Занарач, ДК);

16:00 — урок патрыятызму “Хатынь — незагойная рана на сэрцы беларускай зямлі” (Свір, бібліятэка);

17:40 — гадзіна памяці і смутку “Хатынь — незагойная рана на сэрцы зямлі” (Лук’янавічы, бібліятэка-клуб).

23 САКАВІКА

8:30-15:00 — выезд аўтабібліятэкі ў Гатавічы, Дэндрасад, Мікольцы, Рудашаны, Чараўкі, Мікіткі, Лотву;

15:30 — гадзіна духоўнай кнігі “Духоўных кніг боская мудрасць” (Занарач, бібліятэка).

24 САКАВІКА

14:00 — духоўна-маральны ўрок з настаяцелем царквы Вячаславам Шэлестам “Праз кнігу да дабра” (аг. Слабада, бібліятэка);

14:30 — азбука бяспекі “Ты адзін дома” (аг. Нарач, бібліятэка);

18:00 — танцавальны вечар “Вераб’іная дыскатэка” (Сваткі, ДК).

на працягу месяца

Выстава “Руплівец на лядах роднай спадчыны” да 85-годдзя з дня нараджэння гісторыка, археолага, пісьменніка Міхася Чарняўскага (Мядзел, музей народнай славы);

Выстава “Газетный наряд-2023” (к. п. Нарач, бібліятэка).