Афіша культурных мерапрыемстваў на Мядзельшчыне з 18 па 24 чэрвеня

44

18 ЧЭРВЕНЯ
14:00 — выстава-кірмаш вырабаў майстроў народнай творчасці “Нарачанскі кірмаш” (к. п. Нарач, “Зялёны амфітэатр”);
14:30 — канцэртная праграма “Шансон над возерам” (к. п. Нарач, “Зялёны амфітэатр”).

19 ЧЭРВЕНЯ
15:00 — канцэртная праграма заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля народнай музыкі “Бяседа” (г. Мядзел, амфітэатр);
16:00 — конкурсна-гульнявая праграма “Беражы здароўе змалада” (Камароўская сельская бібліятэка).

20 ЧЭРВЕНЯ
11:00 — спектакль Мінскага абласнога тэатра лялек “Батлейка” “Чырвоная шапачка” (Свірскі гарпасялковы Дом культуры);
15:00 — спектакль Мінскага абласнога тэатра лялек “Батлейка” “Чырвоная шапачка” (Мядзельскі раённы Цэнтр культуры).

21 ЧЭРВЕНЯ
10:15 — бібліяпадарожжа па творах Агніі Барто “Калі вы папросіце, я вам раскажу” (Нарацкая сельская бібліятэка);
11:00 — кніжны востраў памяці “Их имена забыть мы не должны” да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. Сустрэча са Святланай Іванаўнай Роўдай (Нарацкая пасялковая бібліятэка).

22 ЧЭРВЕНЯ
11:00 — краязнаўчая гульня “Сцяжынкамі роднага краю” (Мядзельская раённая дзіцячая бібліятэка);
15:30 — відэарэпартаж “Вайна і лёс” (Баярская сельская бібліятэка-клуб).

23 ЧЭРВЕНЯ
8:30-15:00 — выезд аўтабібліятэкі для абслугоўвання насельніцтва вёсак Гатавічы, Мікольцы, Рудашаны, Чараўкі, Мікіткі, Лотва (Мядзельская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Танка).

24 ЧЭРВЕНЯ
10:30 — сустрэча з медработнікам ФАПа “Будучыня без наркотыкаў” да Міжнароднага дня барацьбы з наркотыкамі (Лук’янавіцкая сельская бібліятэка);
14:00 — краязнаўчая гадзіна “Ян Ходзька: чалавек, грамадскі дзеяч, пісьменнік” (Крывіцкая пасялковая бібліятэка).

Кожную суботу
19:00-22:00 — танцавальныя вечары і дыскатэкі (клубныя ўстановы раёна).

На працягу месяца
Выстава экзатычных жывёл “Жывыя тропікі” (Мядзельскі музей народнай славы).