17 ВЕРАСНЯ
13:00 — літаратурна-музычная гадзіна “Квітней пад небам сінім, Беларусь!” (Занарацкі сельскі Дом культуры);
17:00 — гадзіна-падарожжа “Мой родны край — мая гісторыя жывая” (Княгінінская сельская інтэграваная бібліятэка);
17:00 — інфармацыйная гадзіна “Ён сэрцам пісаў сваю кожную песню” да 110-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка (Камароўская сельская бібліятэка);
— “Здарова, таварышы! Доўга чакалі мы вас…” — да Дня народнага адзінства (Мядзельскі музей народнай славы).

18 ВЕРАСНЯ
13:00 — вечарына для дзяцей “У стылі “Хагі-вагі” (Нарацкі сельскі Дом культуры);
16:00 — літаратурная гадзіна “Вершы ў рытме сэрца” да 110-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка (Крывіцкая пасялковая бібліятэка);
17:00 — вечарына для дзяцей “У стылі “Хагі-вагі” (Мя­дзельскі раённы Цэнтр культуры).

21 ВЕРАСНЯ
14:30 — паэтычная гасцёўня “Усё тут мне блізка і знаёма” да 110-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка (Сваткаўская сельская інтэграваная бібліятэка).

22 ВЕРАСНЯ
8:30-15:00 — выезд аўтабібліятэкі для абслугоўвання чытачоў з “Дэндрасада”, вёсак Гатавічы, Мікольцы, Рудашаны, Чараўкі, Мікіткі, Лотва (Мядзельская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Танка);
14:00 — спектакль Мінскага абласнога драматычнага тэатра “Вучань ведзьмака, альбо Бітва чарадзеяў” (Крывіцкі гарпасялковы Дом культуры).

23 ВЕРАСНЯ
15:00 — літаратурная гадзіна “Ён сэрцам пісаў сваю кожную песню” да 110-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка (Будслаўская сельская інтэграваная бібліятэка);
17:00 — літаратурная імпрэза “Ён наш зямляк, ён наша слава” да 110-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка (Нарацкая сельская бібліятэка).

Кожную пятніцу і суботу
Танцавальныя вечары і дыскатэкі (клубныя ўстановы раёна).

На працягу месяца
Мядзельскі музей народнай славы:
— мастацкая выстава Георгія Міхейчыка “Дудзінка”;
— квэст-гульня для моладзі “Шукальнікі музейных таямніц”;
— выстава “Здарова, таварышы! Доўга чакалі мы вас і чакала ўся наша зямля”.