Афіша культурных мерапрыемстваў на Мядзельшчыне з 13 па 17 чэрвеня

94

13 ЧЭРВЕНЯ
10:00, 11:30 — вусны часопіс “Чырвоная кніга ў казках і вершах” (Мядзельская раённая дзіцячая бібліятэка).

14 ЧЭРВЕНЯ
10:00, 11:30 — экалагічны круіз “Я з кнігай ад­крываю свет прыроды” (Мядзельская раённая дзіцячая бібліятэка);
11:00 — літаратурныя гонкі “Читаем друг другу — читаем по кругу” (Свірская пасялковая бібліятэка);
11:00 — арт-сустрэча з майстрам В. М. Зубком “Калі гіпс у цуд ператвараецца” (Нарацкая пасялковая бібліятэка).

15 ЧЭРВЕНЯ
11:00 — арт-выстава з калекцыі Н. М. Смятанінай “Скарбы мораў і акіянаў” (Нарацкая пасялковая бібліятэка);
12:00 — літаратурная вандроўка “Чтение — вот лучшее учение!” (Старлыгская сельская інтэграваная бібліятэка);
12:30 — віктарына “Занимательное путешествие в королевство Закония” (Слабадскі сельскі Дом культуры);
14:00 — майстар-клас “Вясёлая фігурка” (Нарацкі Цэнтр культуры і вольнага часу);
16:00 — гульнявая праграма “Казачнае падарожжа на планету Здароўе” (Крывіцкі гарпасялковы Дом культуры).
— Мабільны музей установы “Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны” ў рамках акцыі “Дарога памяці” (Мядзел, пл. Шаранговіча).

16 ЧЭРВЕНЯ
8:30-15:00 — выезд аўтабібліятэкі для абслугоў­вання насельніцтва вёсак Вузла, Пронькі, Памошша, Хмылкі, Няверавічы, Коркі, Засвір, Канстанцінава, Брусы (Мядзельская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Танка);
10:00 — танцавальна-гульнявая праграма “Вясёлыя канікулы” (Старлыгскі сельскі Дом культуры);
11:00 — гульнявая праграма “Дзяцінста — гэта смех і радасць” (Свірскі гарпасялковы Дом культуры);
11:00 — гульнявая праграма “Краіна дзяцінства” (Сваткаўскі сельскі Дом культуры);
12:00 — паэтычная хваля “Матуліна казка” (Слабадская сельская інтэграваная бібліятэка);
15:00 — краязнаўчы серпантын “Мой край — лёсу майго галоўная прыстань” (Княгінінская сельская інтэграваная бібліятэка).

17 ЧЭРВЕНЯ
11:00 — экалагічная сцежка “Летні лес сустракае гасцей” (Нарацкая пасялковая бібліятэка)
15:00 — канцэрт, прысвечаны Дню медыцынскага работніка “Люди в белых халатах, как почетен ваш труд” (Мядзельскі раённы Цэнтр культуры).

Кожную суботу
19:00-22:00 — танцавальныя вечары і дыскатэкі (клубныя ўстановы раёна).

На працягу месяца
Выстава экзатычных жывёл “Жывыя тропікі” (Мядзельскі музей народнай славы).