Канцэртная праграма “Ад сэрца да сэрца”, прысвечаная Міжнароднаму дню інвалідаў, прайшла напярэдадні гэтай даты ў раённым Цэнтры культуры. Парадавалі гледачоў сваімі выступленнямі юныя танцоры і музыканты — вучні харэаграфічнага і інструментальнага аддзяленняў Мядзельскай дзіцячай школы мастацтваў.
Хораша спявалі таксама салісты Віктар Назаранка і Валянціна Мандрык.