Святлана Мінчук: «Лічу, што змяненні і дапаўненні, якія ўвайшлі ў праект новай Канстытуцыі, прадыктаваны часам»

97

— Вучыць любові да Радзімы, сваіх каранёў трэба з маленства. І пачынаць неабходна з сям’і, — зазначыла адказны сакратар раённай арганізацыі “Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў” Святлана Мінчук. — Важна, каб дзеці ведалі свае культурныя і духоўныя традыцыі, нацыянальныя святы, а не тыя, што навязваюцца з Захаду і ідуць у разрэз з нашымі, традыцыйнымі.

Лічу, што змяненні і дапаўненні, якія ўвайшлі ў праект новай Канстытуцыі, прадыктаваны часам і зыходзяць з рэалій жыцця. Ды і адлюстроўваюць усе працэсы, што адбываюцца ў грамадстве.