Міхаіл ГАРДОН, ветэран Вялікай Айчыннай вайны:

— Маё меркаванне, што Канстытуцыйная камісія добра папрацавала, улічыўшы шмат момантаў. Лічу правільным з’яўленне новага органа народаўладдзя — Усебеларускага народнага сходу. Дэлегаты сходу будуць штогод збірацца, не раз у пяць год, як раней, каб прымаць непасрэдны ўдзел у прыняцці важных дзяржаўных рашэнняў. Закранула мяне і палажэнне аб захаванні гістарычнай праўды і памяці аб Вялікай Айчыннай вайне.

Менавіта на гэтай аснове павінна трымацца патрыятычнае выхаванне. Нельга забываць гераічны подвіг савецкага народа ў барацьбе з фашызмам, як нельга забываць і тых, хто аддаў свае жыцці за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы.