Анатоль Сідарэнка: «Чалавек, які не ведае гісторыю сваёй краіны, не мае будучыні»

115

— Чалавек, які не ведае гісторыю сваёй краіны, не мае будучыні, — пераконваў на дыялогавай пляцоўцы  на тэму “Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь — палітыка-грамадскі фундамент адзінства народа і яго сацыяльнай абароненасці”  намеснік старшыні раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Анатоль Сідарэнка. — Лічу, што дзеці, моладзь па­вінны ведаць пра Вялікую Айчынную вайну. Як пра гераічны подзвіг воінаў, партызан, падпольшчыкаў, так і якой цаной дасталася Перамога.

Гэта мы выхоўваліся на расказах герояў мінулай вайны, ведалі іх у твар, захапляліся імі. А цяперашнія юнакі і дзяўчаты выраслі ў іншых умовах. Аднак і яны павінны быць патрыётамі сваёй краіны, і гэтаму іх трэба вучыць з маленства — у сям’і, школе.