Абмеркаванне праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі. З калектывам раёна электрасетак сустрэўся Алег Бароўка

146

— Усебеларускі народны сход — не прафесійны орган, але паўнамоцтвы яго вельмі вялікія. Ён будзе прымаць прысягу Прэзідэнта, прызначаць суддзяў Канстытуцыйнага суда, зацвярджаць асноўныя палажэнні развіцця краіны. Орган, які павінен уратаваць краіну, калі адбудзецца штосьці непрадбачанае, — гаварыў на сустрэчы з калектывам раёна электрасетак старшыня раённага Савета дэпутатаў Алег Бароўка. — Памятаеце сакавік 1991 год, рэферэндум па захаванні Савецкага Саюза? 148 мільёнаў прагаласавала “за”. 148 мільёнаў — рускіх, украінцаў, беларусаў — выказаліся за захаванне краіны. А ў снежні таго ж года тры чалавекі ў Белавежскай пушчы перакрэслілі волю 148-мі мільёнаў. Або прыход да ўлады Міхаіла Сяргеевіча Гарбачова з прыгожымі прамовамі — і сістэма не змагла яго спыніць.

Вось для таго, каб не дапусціць аналагічных сітуацый, і ўводзіцца Усебеларускі народны сход.

Абмеркаваны таксама пытанні нацыянальнай сімволікі, неабходнасці захавання гістарычнай памяці пра Вялікую Айчынную вайну, замацавання ў Канстытуцыі паняцця сям’і як саюза мужчыны і жанчыны і шэраг іншых пытанняў.

Абмеркаванне праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі. З калектывам раёна электрасетак сустрэўся Алег Бароўка