Зорны паход пачаўся на Мядзельшчыне (фота)

226

26 студзеня пачаўся інтэрнацыянальны 57-ы Зорны паход па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа. У Мядзельскі раён прыехаў атрад «Полымя душы» факультэтаў прыродазнаўства і сацыяльна-педагагічных тэхналогій БДПУ імя Максіма Танка. А з імі разам — прадстаўнікі Маскоўскага педагагічнага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Пачалося знаёмства з Мядзельшчынай у Нарацкай сярэдняй школе №2, дзе сабраліся вучні гэтай і Нарацкай №1 СШ. Студэнты паказалі свае таленты ў канцэртнай праграме, расказалі пра факультэты. Потым пазнаёміліся са школай.

Працягнецца Зорны паход па 28 студзеня. У час паходу студэнты і выкладчыкі праводзяць мітынгі і ўскладаюць кветкі да брацкіх магіл воінаў і мірных жыхароў, якія загінулі ў гады вайны, ва ўстановах адукацыі праводзяць прафарыентацыйныя сустрэчы са старшакласнікамі, арганізуюць майстар-класы і спартыўныя спаборніцтвы, выступаюць з канцэртнымі праграмамі.

Зорны паход пачаўся на Мядзельшчыне (фота) Зорны паход пачаўся на Мядзельшчыне (фота) Зорны паход пачаўся на Мядзельшчыне (фота) Зорны паход пачаўся на Мядзельшчыне (фота)Зорны паход пачаўся на Мядзельшчыне (фота)Зорны паход пачаўся на Мядзельшчыне (фота) Зорны паход пачаўся на Мядзельшчыне (фота)Зорны паход пачаўся на Мядзельшчыне (фота) Зорны паход пачаўся на Мядзельшчыне (фота) Зорны паход пачаўся на Мядзельшчыне (фота) Зорны паход пачаўся на Мядзельшчыне (фота)Зорны паход пачаўся на Мядзельшчыне (фота)