Змены ў рабоце з дакументамі

135

Змены ў рабоце з дакументаміУ ФОРМЕ персаніфікаванага ўліку (ПУ-3), выкладзенай у новай рэдакцыі, дададзены радок “Сума (у рублях) заплачаных страхавых узносаў” (пачынаючы з уліковага перыяду 2013 года). У ім адлюстроўваецца штомесячная сума заплачаных абавязковых страхавых узносаў. Гэта сума ўказваецца ў месяцы, за які ўзносы павінны быць заплачаны (страхавыя ўзносы за студзень належаць аплаце ў лютым). Страхавыя ўзносы, заплачаныя за студзень у лютым, павінны быць адлюстраваны ў студзені. Штомесячная сума аплачаных такіх узносаў указваецца ў радку “Сума (у рублях) заплачаных страхавых узносаў” у памеры, які не перавышае адпаведную суму налічаных абавязковых страхавых узносаў. Сума павінна быць запоўнена, калі ў адпаведным месяцы яна большая за нуль.У перыяд, калі ўплаты абавязковых страхавых узносаў няма, запаўняюцца нулі.

Калі плацельшчык не мае пратэрмінаванай запазычанасці па плацяжах за ўліковы перыяд і страхавыя ўзносы за снежань 2013 года заплачаны ў студзені 2014, то сумы заплачаных і сума налічаных страхавых узносаў па ўсіх застрахаваных асобах павінны быць роўнымі.

З’явіўся новы від дзейнасці “Дапамога” (перыяд атрымання дапамогі часова непрацаздольным асобам, якія належаць дзяржаўнаму сацыяльнаму страхаванню). Гэты від дзейнасці запаўняецца для месяцаў, у якіх запоўненыя сумы выплат (дахода), на якія налічаны страхавыя ўзносы, сумы налічаных страхавых узносаў, сумы дапамог па часовай непрацаздольнасці большыя за нуль, а сума заплачаных страхавых узносаў — нуль.

За адзін месяц можа быць запоўнена некалькі радкоў з перыядамі па віду дзейнасці “Дапамога”, якія не павінны паміж сабой перасякацца. Па гэтым відзе дзейнасці рэквізіты “Код прафесіі (пасады) па АКПД”, “Дадатковыя звесткі” не запаўняюцца.

Формы ПУ-3 за разліковы перыяд 2013 года павінны быць прадстаўлены не раней за здачу формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачы 4-фонд “Справаздача аб сродках Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь”, зацверджанай Пастановай Нацыянальнага статкамітэта Рэспублікі Беларусь ад 5.03.2013 г. № 17 (у рэдакцыі ад 19.09.2013 г. № 215).

Тлумачальная запіска да пачак дакументаў персаніфікаванага ўліку, якія ўтрымліваюць форму ПУ-3 “Індывідуальныя звесткі”, на папяровым носьбіце абавязкова прадстаўляецца плацельшчыкам страхавых узносаў у орган Фонду ва ўстаноўленыя тэрміны. Тлумачальная запіска да форм ПУ-3 можа быць запоўнена плацельшчыкам страхавых узносаў на карпаратыўным партале Фонда — http://www.portal.ssf.gov.by. Пры гэтым неабходна дадаткова прад’явіць тлумачальную запіску на папяровым носьбіце.

Пасля здачы пачак дакументаў персаніфікаванага ўліку (далей пачкі ДПУ), якія ўтрымліваюць формы ПУ-3, і тлумачальнай запіскі да гэтых форм, пачкі ДПУ, якія карэкціруюць ранейшую інфармацыю за ўліковы перыяд, павінны прадастаўляцца разам з тлумачальнай запіскай да форм ПУ-3 толькі ў орган Фонду па месцы пастаноўкі на ўлік у якасці плацельшчыка страхавых узносаў.

Форма ПУ-3 (тып формы — зыходная) прадстаўляецца не толькі па заканчэнні ўліковага года, але і за бягучы на працягу 5 працоўных дзён з моманту пісьмовага звароту да працадаўцы застрахаванай асобы па пытанні пацвярджэння перыяду ўплаты абавязковых страхавых узносаў.

Змены, якія ўступяць у сілу з 1 студзеня 2014 года

Прыватныя звесткі за 2014 год у межах персаніфікаванага ўліку будуць прадстаўляцца па форме ПУ-3 у новай рэдакцыі. У адрозненне ад формы ПУ-3, якая дзейнічае ў 2013 годзе, звесткі пра налічэнне абавязковых страхавых узносаў неабходна прадстаўляць з разбіўкай на сумы, налічаныя работніку, і сумы, налічаныя плацельшчыкам. Пры гэтым сумы ўзносаў, налічаныя плацельшчыкам на пенсійнае і сацыяльнае страхаванне, трэба ўказваць у асобных радках. Для расшыфроўкі звестак пра аплачаныя ўзносы прадугледжаны адпаведныя радкі.

У сувязі з гэтым Пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь № 91 ад 3 верасня 2013 г. “Пра ўнясенне дапаўненняў і змяненняў у Пастанову Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2009 г. № 159” унесены змяненні і дапаўненні ў парадак запаўнення формы ПУ-3. Вызначана, што штомесячныя сумы ўзносаў, налічаныя работ¬ніку, будуць адлюстроўвацца ў адпаведнасці з памерам узносаў на пенсійнае страхаванне для работніка (1 %). Штомесячныя сумы ўзносаў, налічаныя плацельшчыкам, запаўняюцца ў адпаведнасці з памерам узносаў на пенсійнае (у агульным выпадку — 28 %) і сацыяльнае (6 %) страхаванне. Сумы заплачаных узносаў указваюцца ў месяцы, за які ажыццяўляецца плацеж.

Перагледжаны парадак адлюстравання памеру страхавых узносаў. Такія даныя заносяцца ў адпаведныя радкі для плацельшчыка і работніка. Калі памеры страхавых узносаў мяняюцца на працягу ўліковага перыяду, то радком ніжэй указваюцца новы памер і дата, калі адбылася змена.

Класіфікатар звестак, які выкарыстоўваецца для запаўнення другога раздзела “Дадатковыя звесткі пра стаж” формы ПУ-3, дапоўнены відам дзейнасці “Узносычас”. Дадзеным відам дзейнасці абазначаецца перыяд работы ў бягучым годзе, за які працадаўцам заплачаны страхавыя ўзносы да ўзнікнення ў работніка права на дапамогу па часовай непрацаздольнасці і (ці) па цяжарнасці і родах, неабходнай для назначэння дапамог.

У выпадку пагашэння плацельшчыкам нядоімкі прадстаўляецца форма ПУ-3 (тып формы — карэктуючая).

І. ЛУКАШЭВІЧ.

Начальнік раённага аддзела Мінаблупраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.