Змяніліся размеры аднаразовых дапамог

141

Змяніліся размеры аднаразовых дапамогУ СУВЯЗІ з тым, што ўстаноўлены бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва ў жніўні павялічыўся і складае зараз 1026290 рублёў, змяніліся адпаведна і размеры аднаразовых дапамог сем’ям, у якіх з’явяцца на свет у перыяд з 1 жніўня па 31 кастрычніка 2013 года немаўляткі, а таксама штомесячных дапамог на дзяцей, старэйшых за тры гады, з асобных катэгорый сем’яў. Так, аднаразовая дапамога ў сувязі з нараджэннем першага дзіцяці складзе 10262900 рублёў, другога і наступнага — 14368100 рублёў. Жанчыны, якія сталі на ўлік у дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, атрымаюць аднаразова 1026290 рублёў. Згодна з Законам Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2012 года №7-З “Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей”, права на атрыманне дапамогі на дзяцей, старэйшых за тры гады, распаўсюджваецца толькі на дзяцей з асобных катэгорый сем’яў. Так, сем’¬ям, якія выхоўваюць дзіця-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў, назначаецца ў перыяд з 1 жніўня па 31 кастрычніка бягучага года па 718400 рублёў штомесячна, а на дзіця, якое не з’яўляецца інвалідам, — адпаведна па 513150 рублёў. Дапамогу ў размеры 513150 рублёў на кожнае дзіця атрымаюць штомесячна і сем’і, у якіх выхоўваецца дзіця ва ўзросце да 18 гадоў, якое інфіцыравана вірусам імунадэфіцыту чалавека, а таксама бацька (айчым) ці ўсынавіцель з’яўляюцца ваеннаслужачымі, якія праходзяць тэрміновую ваенную службу. Такая ж сума выдзяляецца і на дзяцей, калі абое бацькоў — маці (мачыха), бацька (айчым) у поўнай сям’і альбо адзін з бацькоў (бацька ці маці) у няпоўнай сям’і з’яўляюцца інвалідамі I альбо II групы, а таксама калі адзін з бацькоў у поўнай сям’і — інвалід I групы, а другі ажыццяўляе догляд за ім і атрымлівае дапамогу, прадугледжаную заканадаўствам. Астатнім сем’ям дапамога на дзяцей, старэйшых за тры гады, назначацца не будзе.

Размер штомесячнай дапамогі па доглядзе за дзіцем ва ўзросце да трох гадоў на перыяд з 1 жніўня па 31 кастрычніка 2013 года складзе на першае дзіця 1753700 рублёў, на другое і наступнае — 2004300 рублёў. На дзіця-інваліда ва ўзросце да трох гадоў — 2254800 рублёў.

Т. ГРЫШЧУК.

Загадчыца сектара матэрыяльна-бытавога забеспячэння і гендэрных праблем упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.