Як паведамілі з упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, за 2022 год 32 мнагадзетныя сям’і звярнуліся для атрымання пасведчання мнагадзетнай сям’і. Столькі ж матуль падалі заявы на прызначэнне сямейнага капіталу,
а 38 — пажадалі датэрмінова распарадзіцца гэтымі сродкамі.
Аднаразовая выплата сем’ям пры нараджэнні двух і больш дзяцей на набыццё дзіцячых рэчаў першай неабходнасці склала 2511,36 рубля — двум сем’ям на чатырох немаўлят. За гэты ж перыяд прызначаны дапамогі: па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох год — 69, на дзяцей, старэйшых за 3 гады, з асобных катэгорый сем’яў — 67, па доглядзе дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 год — 33.
Фота ілюстрацыйнае, pixabay.com