За 2019 год па сямейны капітал звярнуліся 42 мнагадзетныя сям’і

365

Як паведамілі з упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, за 2019 год па сямейны капітал звярнуліся 42 мнагадзетныя сям’і, а для атрымання пасведчання мнагадзетнай сям’і — 43.

Налічаны: дапамогі на дзяцей, старэйшых за тры гады, — 43, па доглядзе дзіцяці да трох гадоў і аднаразовыя дапамогі — 114. Акрамя таго, тром сем’ям у сувязі з нараджэннем двайнят выплачана летась аднаразовая дапамога на набыццё рэчаў першай неабходнасці.