З падарункамі — да выхаванцаў цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі

602

Вось і пачалі ва ўстановы Мядзельшчыны завітваць з падарункамі Дзяды Марозы са Снягуркамі. У Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі раёна першымі наведаліся 22 снежня супрацоўнікі райаддзела ўнутраных спраў. Былі яны як у форме звыклай, так і незвычайнай: у ролі навагодніх персанажаў.

Ля ўпрыгожанай ёлкі сустрэліся з дзецьмі, павіншавалі іх з надыходзячымі святамі. Уручылі дзецям салодкія падарункі і канцылярскія прылады. А хто з юных гледачоў і вершык Дзеду Марозу расказаў.

Адбыўся візіт у рамках навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці».

Падрабязна пра гэта чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў "Нарачанскай зары"