З нагоды Дня аўтамабіліста і дарожніка расказваем пра справы ДЭУ № 66

402

ДАРОГІ — важны элемент інфраструктуры. Іх стан уплывае на штодзённы быт, бо забяспечвае як транспартныя зносіны паміж населенымі пунктамі, так і нармальнае функцыянаванне сацыяльна-культурных аб’ектаў, а таксама нашу жыццядзейнасць. Аб прадпрыемстве, вытворчых справах і дасягненнях гутарым напярэдадні прафесійнага свята з начальнікам філіяла ДЭУ № 66 РУП “Мінскаўтадар-Цэнтр” Віктарам БУЙКО.

— Віктар Тадэвушавіч, што ўяўляе сабой філіял ДЭУ № 66?
— Гэта тры лінейныя дарожныя дыстанцыі з вытворчымі базамі, тэхнікай і рамонтнымі майстэрнямі. На балансе прадпрыемства 198,723 кіламетра рэспубліканскіх аўтамабільных дарог з асфальтабетонным пакрыццём. У тым ліку 190,628 кіламетра на тэрыторыі нашага раёна і 8,095 кіламетра — на тэрыторыі Пастаўскага. На абслугоўванні філіяла знаходзяцца 9 мастоў, адзін пуцеправод і 339 штук водапрапускных труб. Працуе ў нас 65 чалавек.
— Наколькі разумею, ваша асноўная задача — абслугоўванне і ўтрыманне дарог?
— Так. Мы дарог не будуем, а толькі абслугоўваем. Але ад нашай працы ў поўным сэнсе гэтага слова залежыць стварэнне камфортных, надзейных, бесперабойных і бяспечных умоў для перамяшчэння ўсіх відаў транспартных сродкаў. Сапраўды, калі дарогі добрыя, то і вадзіцель адчувае сябе за рулём больш зручна, упэўнена і камфортна. Работы хапае круглы год. У летні час абслугоўваем, рамантуем дарожнае пакрыццё, абочыны. Добраўпарадкуем пешаходныя дарожкі, парапетнае абгароджванне. Наносім гарызантальную разметку на ўсёй сетцы дарог, якія абслугоўваем. Устанаўліваем сігнальныя слупкі, замяняем дарожныя знакі, у якіх выцвіла светлаадбівальная фарба. Абразаем і прарэджваем кроны дрэў, прымаем аварыйныя, якія ствараюць пагрозу для бяспекі руху. Высякаем кустоўе, каб стварыць для вадзіцеляў лепшую бачнасць мясцовасці. Абкошваем прыдарожныя палосы, прыбіраем смецце, якое ўдзельнікі дарожнага руху выкідваюць праз вокны на праезную частку. Зімой у галалёд пасыпаем дарогі пясчана-саляной сумессю, а ў снегапад ачышчаем іх ад снегу.

Да прафесійнага свята за прафесіяналізм і ўзорнае выкананне службовых абавязкаў прадстаўлены да ўзнагароджання нагруднымі знакамі адзнакі Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь: “Ганаровы дарожнік” I ступені — начальнік філіяла Віктар Буйко, “Ганаровы транспартнік” — вадзіцель аўтамабіля Уладзімір Берняковіч.

Гутарыла Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.
Фота Наталлі Лісіцкай.

Поўнасцю матэрыял чытайце ў газеце (№ 83 за 29 кастрычніка)