Юрыдычная дапамога адваката

131

Юрыдычная дапамога адвакатаНОВЫ Закон “Аб адвакатуры і адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь” вызначае віды юрыдычнай дапамогі, якую аказваюць адвакаты. Гэта кансультацыі і тлумачэнні па юрыдычных пытаннях; складанне заяў, скаргаў і іншых дакументаў прававога характару; прадстаўленне інтарэсаў кліентаў у судах, у дзяржаўных органах і іншых арганізацыях; удзел у дасудовай вытворчасці і судзе па крымінальных справах у якасці абаронцы, а таксама прадстаўніка пацярпеўшых, грамадзянскіх істцоў, грамадзянскіх адказчыкаў; удзел у адміністрацыйным працэсе ў якасці абаронцы, прадстаўніка пацярпеўшага, іншых фізічных ці юрыдычных асоб, якія з’яўляюцца ўдзельнікамі гэтага працэсу; правядзенне прававой ацэнкі дакументаў; вядзенне прававой работы па забеспячэнні гаспадарчай ці іншай дзейнасці; ажыццяўленне прававой работы па пытаннях прыцягнення інвестыцый у Рэспубліку Беларусь; здзяйсненне ад імя і ў інтарэсах кліентаў юрыдычна значных дзеянняў у межах паўнамоцтваў, прадастаўленых ім кліентам і заканадаўствам; аказанне іншых відаў юрыдычнай дапамогі.Асобе, якая жадае звярнуцца да адваката за юрыдычнай дапамогай, варта ведаць, што апошняя аказваецца на платнай аснове. Кожны адвакат сам вызначае ганарар за юрыдычную дапамогу, якую ажыццяўляе. Аднак існуюць выпадкі, калі яна прадастаўляецца за кошт сродкаў калегій адвакатаў у судах першай інстанцыі пры вядзенні спраў, звязаных з працоўнымі праваадносінамі, аб спагнанні аліментаў; ветэранам Вялікай Айчыннай вайны — пры даванні вуснай кансультацыі па пытаннях, якія не звязаны з прадпрымальніцкай дзейнасцю; грамадзянам — пры складанні заяў аб назначэнні пенсій і дапамог; інвалідам I і II груп — пры вуснай кансультацыі, непатрабуючай азнаямлення з дакументамі; непаўналетнім — у іх інтарэсах, іх бацькам (апекунам, папячыцелям) — у інтарэсах дзяцей; іншым катэгорыям грамадзян — па рашэнні калегіі адвакатаў. Юрыдычная дапамога па пытаннях сацыяльнай абароны і рэабілітацыі ахвярам гандлю людзьмі, а ў выпадку недасягнення імі чатырнаццацігадовага ўзросту — іх законным прадстаўнікам, а таксама асобам, якія пацярпелі ў выніку акта тэрарызму, аказваецца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту. Юрыдычная дапамога асобе, якая падазраецца ці абвінавачваецца, ажыццяўляецца за кошт сродкаў мясцовага бюджэту ў выпадку ўдзелу адваката ў дазнаванні, папярэднім следстве і судовым разбіральніцтве па назначэнні праз тэрытарыяльную калегію адвакатаў па патрабаванні органа, які вядзе крымінальны працэс. Ва ўсіх іншых выпадках яна вядзецца адвакатамі на падставе дагавора на аказанне юрыдычнай дапамогі на платнай аснове.

А. САВАСЦЯН.

Адвакат раённай юрыдычнай кансультацыі.