Юныя выхаванкі харэаграфічнага аддзялення Мядзельскай дзіцячай школы мастацтваў расказваюць пра тат

181

СЁЛЕТА ў календары з’явілася новае свята — Дзень бацькі. Адзначаецца яно 21 кастрычніка — роўна праз тыдзень пасля Дня маці. Упершыню ў нашай краіне з 14 па 21 праходзіць Тыдзень бацькоўскай любові. Ну а мы з нагоды новага свята папрасілі расказаць пра тат юных выхаванак харэаграфічнага аддзялення Мядзельскай дзіцячай школы мастацтваў.

Юныя выхаванкі харэаграфічнага аддзялення Мядзельскай дзіцячай школы мастацтваў расказваюць пра татМаша ТРУБАЧ:
— Тату майго завуць Яўгеній. На працы ён рамантуе электрычнасць. Дома таксама заняты, пастаянна што-небудзь робіць. Тата шмат усяго ўмее. Мяне навучыў добра чытаць. Люблю свайго тату, і ён мяне любіць.

 

 

 

 

 

 

 

Юныя выхаванкі харэаграфічнага аддзялення Мядзельскай дзіцячай школы мастацтваў расказваюць пра татВіка СТАНЧЫК:
— Моцна люблю свайго тату. Яго завуць Дзіма, працуе дальнабойшчыкам. Ездзіць у розныя краіны, шмат дзе быў. Напрыклад, у Польшчы, у Кітаі. Расказвае, што там бачыў, ласункі нам прывозіць: мармелад, цукеркі, шакаладкі. Тата мяне любіць, дае парады, як лепш зрабіць. Напрыклад, калі ў мяне былі цяжкасці па матэматыцы, сказаў, што нельга спісваць гатовыя дамашнія заданні ў інтэрнэце. Трэба прачытаць задачу некалькі разоў, добра падумаць — і ўсё атрымаецца.

 

 

 

 

 

Юныя выхаванкі харэаграфічнага аддзялення Мядзельскай дзіцячай школы мастацтваў расказваюць пра татЛіза ГІРЫНА:
— Люблю свайго тату. Яму 40 год, працуе ахоўнікам у вёсцы Целякі. Яго Паша завуць. Нам падабаецца праводзіць час разам. Тата многа чаго сам умее і мяне навучыў: лавіць рыбу, плаваць і грыбы збіраць. А яшчэ — веславаць на лодцы. Веславаць я вучылася на сажалцы, якая ёсць у нашай вёсцы (наша вёска — Унукі, мы туды на выхадныя прыязджаем і на ўсё лета). А грыбы збіраем у вялікім лесе.

Запісала Наталля ЛІСІЦКАЯ. Фота аўтара.