Юнакі і дзяўчаты з Мядзельшчыны пабывалі на абласным свяце

134

НА абласным свяце ў Смалявічах у Дзень моладзі і студэнцтва пабывала працоўная моладзь з Мядзельшчыны. У складзе дэлегацыі было 40 чалавек — работнікі адукацыі, аховы здароўя, Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый. Выступілі з танцавальнай кампазіцыяй “Легенда пра возера Нарач”. А цэнтральная раённая бібліятэка прадставіла на свяце інтэрактыўную пляцоўку “Распішыся за дзеда”. Пра гэта расказала намеснік старшыні маладзёжнага парламента нашага раёна Анастасія Гансецкая.