Юбілейныя тарты прывезлі ў Вузлу і Свірскі дом-інтэрнат

811

Дабрачынная акцыя «Ад шчырага сэрца! Міншчына — клапатлівая!» праводзіцца ў рамках святкавання 85-годдзя Мінскай вобласці. Аб’яўлена яна старшынёй аблвыканкама Аляксандрам Турчыным.

У раёнах вобласці вырабілі вялікія тарты, якія 20 студзеня даставілі ва ўстановы сацыяльнага абслугоўвання і адукацыі, дзе пражываюць пажылыя, людзі з інваліднасцю, а таксама дзеці-сіроты і тыя, хто застаўся без апекі бацькоў.

У нашым раёне тарты прывезлі ў аддзяленне кругласутачнага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў у вёсцы Вузла і Свірскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў.

Перадалі тарты кіраўнікам устаноў з добрымі пажаданнямі начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Таццяна Пруднікава і дырэктар Мядзельскага ТЦСАН Людміла Танана.

Юбілейныя тарты прывезлі ў Вузлу і Свірскі дом-інтэрнат Юбілейныя тарты прывезлі ў Вузлу і Свірскі дом-інтэрнат Юбілейныя тарты прывезлі ў Вузлу і Свірскі дом-інтэрнат Юбілейныя тарты прывезлі ў Вузлу і Свірскі дом-інтэрнат Юбілейныя тарты прывезлі ў Вузлу і Свірскі дом-інтэрнат Юбілейныя тарты прывезлі ў Вузлу і Свірскі дом-інтэрнат Юбілейныя тарты прывезлі ў Вузлу і Свірскі дом-інтэрнат

Так што, пражываючых у Вузле чакаў смачны дадатак да падвячорку, а ў Свірскім Доме-інтэрнаце — да вячэры.

А яшчэ ў Доме-інтэрнаце работнікі Свірскага СДК падрыхтавалі канцэртную праграму да юбілею вобласці.

Юбілейныя тарты прывезлі ў Вузлу і Свірскі дом-інтэрнат  Юбілейныя тарты прывезлі ў Вузлу і Свірскі дом-інтэрнат

Юбілейныя тарты прывезлі ў Вузлу і Свірскі дом-інтэрнат Юбілейныя тарты прывезлі ў Вузлу і Свірскі дом-інтэрнат