Якое навагодняе ўпрыгажэнне стварылі ў прадстаўніцтве «Белдзяржстраху» па Мядзельскім раёне

488

Па-святочнаму ўпрыгожаны будынак прадстаўніцтва «Белдзяржстраху» па Мядзельскім раёне. На першым паверсе наведвальнікаў сустракае зімовы камін, а на другім — арыгінальная ёлка.

Прычым гэтыя цікавосткі не куплёныя, а самаробныя. Камін зроблены з пенапласту і кардонных каробак, ёлка — з сантэхнічных труб.

Ініцыятарам і галоўным стваральнікам навагодняга ўпрыгажэння стала вядучы бухгалтар прадстаўніцтва і старшыня прафкама Вольга Адамовіч. Калегі ёй дапамагалі.

Якое навагодняе ўпрыгажэнне стварылі ў прадстаўніцтве «Белдзяржстраху» па Мядзельскім раёне

Цалкам матэрыял чытайце ў нумары "Нарачанскай зары" за 24 снежня