Хто правядзе прыём грамадзян, і якія «прамыя тэлефонныя лініі» пройдуць у бліжэйшыя дні

220

21 ЖНІЎНЯ з 11 да 13 гадзін у раённым аддзеле Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь (г. Мядзел, вул. 17 Верасня, 2) прыём грамадзян правядзе намеснік начальніка ўпраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці Аляксандр Мікалаевіч ЗЯМНІЦКІ. Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па нумарах 40-6-08, 40-6-15, 40-6-16.

Камітэтам дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці 21 жніўня 2020 года па нумары 8-017 284-16-88 будзе праводзіцца “гарачая лінія” па пытаннях закупкі сельскагаспадарчай прадукцыі і сыравіны, вырашчаных насельніцтвам у асабістых падсобных гаспадарках, а таксама сабранай дзікарослай прадукцыі. У названы дзень грамадзяне з 10 да 13 гадзін могуць паведаміць аб недахопах у працы прыёмных пунктаў, а таксама ўнесці прапановы па ўдасканаленні нарыхтоўчай дзейнасці. Акрамя таго, можна адправіць паведамленне па названай тэматыцы па электроннай пошце на адрас Камітэта дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці — apkkgk@yandex.by.

22 ЖНІЎНЯ з 9 да 12 гадзін «прамую тэлефонную лінію» па нумары 8-017 500-41-60 правядзе першы намеснік старшыні аблвыканкама Сяргей Віктаравіч ЛЯЎКОВІЧ.

22 ЖНІЎНЯ з 9 да 12 гадзін «прамую тэлефонную лінію» па нумары 55-6-65 правядзе першы намеснік старшыні райвыканкама Алёна Аляксандраўна ЛОЗАНЮК.