Як сёння пачалося галасаванне на Сваткаўскім участку

432

У вызначаны час адкрыўся Сваткаўскі ўчастак для галасавання № 62 па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, які размясціўся ў будынку мясцовага сельскага выканаўчага камітэта.

Тут усё было гатова да прыёму выбаршчыкаў: апячатаны урны, раскладзены на сталах спісы, падрыхтаваны бюлетэні. Прысутнічалі і назіральнікі, накіраваныя для ажыццяўлення кантролю за ходам выбарчай кампаніі.

Першымі на ўчастак для галасавання прыйшлі Ігар і Людміла Новікі. Яны расказалі, што пастаянна прымаюць актыўны ўдзел у выбарах усіх узроўняў.

Як сёння пачалося галасаванне на Сваткаўскім участку Як сёння пачалося галасаванне на Сваткаўскім участку

Атрымаўшы бюлетэнь,  зайшлі ў кабіну для тайнага галасавання, каб зрабіць свой выбар, і толькі пасля гэтага апусцілі бюлетэнь у урну.

Як бачыце, выбары пачаліся ў нас спакойна, без мітусні, — гаворыць старшыня камісіі Вера Хацяновіч. — Людзі самі ідуць на ўчастак. Паступаюць і заяўкі ад жадаючых прагаласаваць надомна. У асноўным гэта пажылыя, хворыя грамадзяне, якія самі не могуць прыйсці на ўчастак.